У Гродне праходзіць выстава-кірмаш "Еўрарэгіён "Нёман-2015" (фота)

У Гродне праходзіць выстава-кірмаш "Еўрарэгіён "Нёман-2015" (фота)

Больш за 100 беларускіх прадпрыемстваў і прыкладна дзясятак кітайскіх прадставілі сваю прадукцыю на "Еўрарэгіёне "Нёман-2015". Выстава-кірмаш адкрылася ў Гродне сямнаццаты раз, і будзе праходзіць 11-12 верасня.

У першы дзень улады рэгіёну і горада падрыхтавалі праграму як для гараджан, так і для бізнэсменаў. З самай раніцы гродзенцы змаглі пабываць на ўрачыстым адкрыцці выставы на тэрыторыi Цэнтральнага спартыўнага комплекса "Нёман".

Тут можна было купіць не толькі беларускую прадукцыю, але і тавары з кітайскай правінцыі Ганьсу — пабраціма Гродзенскай вобласці: напрыклад, прыправы, масла. На верхняй і ніжняй пляцоўцы стадыёна гандлявалі каля 20 гродзенскіх прадпрыемстваў грамадскага харчавання і нават госці з Літвы. Яны прапаноўвалі гараджанам паспрабаваць іх традыцыйную вулічную ежу і напоі: ведзераі з падлівай, кібінас і медавуху.

Для бізнэсменаў 11 верасня арганізавалі міжнародны інвестыцыйны форум на некалькіх тэматычных пляцоўках. У гарвыканкаме можна было пазнаёміцца ​​з праектамі, куды інвестарам прапануюць ўкласці грошы. У Адміністрацыі СЭЗ "Гроднаінвест" распавялі пра ўмовы вядзення бізнэсу ў рэгіёне, а таксама магчымасці для міжнародных інвестараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі