У Гродне прайшло маўклівае "шэсце ў гета" (фота, відэа)

У Гродне прайшло маўклівае "шэсце ў гета" (фота, відэа)

Шэсце актораў у касцюмах вязняў гета прайшло ў цэнтры Гродна 27 студзеня — у Дзень памяці ахвяр Халакосту. Акцыя мусіла нагадаць гарадзенцам пра суайчыннікаў, якія загінулі ў лагерах смерці, піша hrodna.life.

Перформанс зладзілі акторы фрык-тэатра “Гексаген”. Летась яны правялі экскурсію па тэрыторыі гродзенскага гета. Сёлета артысты арганізавалі “маўклівы” перформанс, а экскурсію перанеслі на сакавік.

"Мы, артысты фрык-тэатра “Гексаген”, не юдэі. Тэма ахвяр Халакосту — толькі частка нашай працы. Але гродзенскае гета — гістарычная рэальнасць нашага горада. Сведчанне болю, крыві, бруду і слёз. Сведчанне жахлівых злачынстваў азвярэлых фанатыкаў. Сведчанне ўнутранага гераізму жыхароў Гродна — яўрэяў-ахвяр Халакосту і тых, хто, рызыкуючы жыццём, ратаваў іх пасля расфарміравання гета", — патлумачыў кіраўнік тэатра Васіль Калач.

Дзень памяці ахвяр Халакосту адзначаецца ў памяць пра тое, што 27 студзеня 1945 года Чырвоная армія вызваліла лагер смерці Аўшвіц-Біркенаў (Асвенцім). Пасля гэтага ён нейкі час дзейнічаў як канцлагер для ворагаў камуністычных улад. А ў 1947-м тэрыторыя лагера была пераабсталяваная пад музей. Гісторыкі мяркуюць, што ў Асвенціме было знішчана каля паўтара мільёна чалавек, прычым большасць з іх складалі яўрэі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі