У Гродне санслужба выявіла няякасны расійскі шклоачышчальнік
У Гродзенскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя не прайшлі лабараторныя выпрабаванні некалькі узораў шклоамывальніка.
Санслужба заяўляе, што ў Беларусі ўсё часцей выяўляюць шкламыйную вадкасць, якая парушае гігіенічныя нарматывы па ўтрыманні метанолу. У прыватнасці, гродзенская санслужба выявіла дзве маркі "незамярзайкі" расійскай вытворчасці, піша БЕЛТА.
Аўтамабілістам рэкамендуюць звяртаць увагу на вадкасць маркі -30 "Nordix" (вытворца ТАА "Дэльрос", РФ), а таксама "Полюс" (-30), вытворца ТАА "Руспромпоставка", РФ). Раней такія ж прэтэнзіі выстаўляліся да вадкасцяў "Сібір -30 OC" і "Саяны" (-30) вытворцы ТАА "Эліт Эстейт Кампаніі", ICE STORM (-30) ТАА "Рэгаліт", "Вююга" (-30) ТАА "Інформ Прагрэс", нізказамярзальнай шклоамывальнай вадкасці NORD WIND GLASS CLEANER вытворцы ТАА "ГД ВымпелТорг", "Оймякон" маркі -30 GLEID exclusive (вытворца ТАА "ИнжТехПоставка").