У Гродне шукаюць мужчыну, які на вуліцы забіў ката

У Гродне шукаюць мужчыну, які на вуліцы забіў ката

У Гродне шукаюць мужчыну, які забіў ката на вуліцы. Міліцыя разбіраецца ў гэтым інцыдэнце, а зоаабаронцы просяць неабыякавых гродзенцаў дапамагчы апазнаць мужчыну, піша tut.by.

Ёсць звесткі, што здарэнне адбылося ў сярэдзіне ліпеня ў раёне Індурскай шашы. Мужчына адпачываў за гаражамі і перыядычна падзываў да сябе навакольных жывёлаў. Спярша ён іх гладзіў, а потым аднаго ката забіў і спакойна сышоў. 

Здарэнне атрымала агалоску дзякуючы таму, што ў гэтым месцы ўсталяваныя відэакамеры. На іх і трапіла забойства жывёлы. Зоаабаронцам гэты відэазапіс прынесла мясцовая жыхарка, якая папрасіла дапамагчы.

Апазнаць мужчыну цяжка, бо якасць відэа не вельмі добрая. Можна толькі пабачыць, што на абедзвюх руках у яго ёсць татуіроўкі. 

Дарэчы, жорсткае абыходжанне з жывёлай ў нашай краіне караецца — ад грамадскіх работаў да арышту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі