У Гродне трактар на сустрэчцы заехаў каўшом у салон легкавіка

У Гродне трактар на сустрэчцы заехаў каўшом у салон легкавіка

У Гродне "Фальксваген" трапіў пад коўш трактара. Здарэнне адбылося 27 лютага ў завулку Перамогі, піша gaigrodno.by

Каб завесці трактар, кіроўца грузавога "МАЗа" буксіраваў яго на тросе. Што робіцца наперадзе, кіроўца трактара не бачыў.

Калі трактарыст уключыў перадачу, заднія колы транспарту сталі блакавацца. Трактар стала заносіць на паласу сустрэчнага руху. Пры гэтым ён каўшом стукнуў "Фальксваген". Коўш трапіў у салон аўто. Паведамляюць, што кіроўца, на шчасце, не пацярпеў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі