У Гродне ўлады збіраюцца стварыць музей Вялікага княства Літоўскага

У Гродне ўлады збіраюцца стварыць музей Вялікага княства Літоўскага

У Гродне ўлады збіраюцца стварыць музей Вялікага княства Літоўскага. Пра гэта заявіў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой. Ён адзначыў, што аналагаў такому музею пакуль няма ў нашай краіне, інфармуе БЕЛТА.

Музей ВКЛ можа размясціцца ў цэнтры Гродна, у будынку Нацыянальнага гістарычнага архіву на плошчы Тызенгаўза (ён быў пабудаваны ў другой палове XVIII стагоддзя). Архіў пераехаў, таму дом пустуе. Да пошуку найбольш аптымальнага рашэння падключылі архітэктараў, гісторыкаў, грамадскасць.

Старшыня Гродзенскага гарвыканкама адзначыў, што магчымасць стварэння музея Вялікага княства Літоўскага абмяркоўваецца разам з літоўскімі калегамі (напрыклад, з мэрам Друскінінкая). Яго з'яўленне ў Гродне не толькі прыцягне турыстаў, але і станоўча паўплывае на імідж горада, лічыць Мечыслаў Гой.

У будынку былога архіву, акрамя музея, могуць стварыць кавярню, шматлікія залы і нават падземную кіназалу на 200 месцаў.

Нагадаем, 19 верасня Гродна адзначыць Дзень горада.

Здымкі з архіву. Фота: БЕЛТА і Еўрарадыё

У Гродне ўлады збіраюцца стварыць музей Вялікага княства Літоўскага

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі