У Гродне ўсталявалі апараты са "здаровым" кормам для качак

Качкі на пляжы ў Гродне

Качкі на пляжы ў Гродне / vgr.by

У Гродне на беразе вадаёмаў пачалі ўсталёўваць апараты з кормам для качак. Пра гэта піша "Вечерний Гродно". Гэта ідэі мясцовых прадпрымальнікаў. Адзін з іх расказаў журналістам, што яго дзіця любіць карміць птушак. І кожны раз, калі ішлі да вадаёма, трэба было не забыцца падрыхтавацца: "набыць спецыяльны корм або зрабіць яго самому, а на гэта не заўсёды быў час", распавядае мужчына. У выніку ў яго нарадзілася бізнэс-ідэя, з якой ён прыйшоў да гарадскіх уладаў. Тыя ідэю ўхвалілі. Ужо ўсталявалі два апараты. "Мяркуючы па колькасці птушак паблізу апарата, можна сказаць, што гараджане актыўна ім карыстаюцца", — адзначае выданне.

Порцыя корму каштуе 1 рубель 30 капеек. Расплаціцца можна карткай. Прадпрымальнікі кажуць, што ў летнія месяцы за дзень у адным з апаратаў прадавалася да 40 порцый корму. Прыбытку ў іх пакуль няма. Тым не менш абмяркоўваецца ідэя ўсталяваць яшчэ пяць такіх кармушак — месцы для іх ужо вызначаны.

В Гродно установили аппараты со "здоровым" кормом для уток
Апарат, дзе можна купіць корм для качак / vgr.by
В Гродно установили аппараты со "здоровым" кормом для уток
Для кармлення качак вызначылі спецыяльныя месцы / vgr.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі