У Гродне знайшлі пячатку князя Уладзіміра Манамаха

У Гродне знайшлі пячатку князя Уладзіміра Манамаха

У Гродне знайшлі пячатку вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Манамаха (1053 — 1125), інфармуе сайт museum-grodno.by. Некалькі дзён таму падчас раскопак на Новым замку на каштоўную знаходку натрапіў мінскі археолаг Іван Спірын. Свінцовую віслую пячатку (яна прымацоўвалася да дакумента) адносяць да першых гадоў існавання горада. З ёй будуць працаваць спецыялісты.

Уладзімір Манамах — бацька гродзенскай князёўны Агаф'і, якая ўзяла шлюб з мясцовым князем Усеваладам Давыдавічам. На адным баку пячаткі можна пабачыць выяву Васіля Кесарыйскага, нябеснага апекуна Манамаха, на іншым — надпіс на старажытнарускай мове з просьбай аб божай дапамозе.

У Гродне знайшлі пячатку князя Уладзіміра Манамаха
museum-grodno.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі