У Гродне знайшлі запіску салдата з Узбекістана, якую ён пакінуў у танку ў 1967-м
У Гродне падчас рамонту помніка-танка на Савецкай плошчы знайшлі "прывітанне з мінулага". У танка Т-34-85 быў ускрыты завараны пры ўсталяванні люк. Унутры была бутэлька з двума запіскамі салдат. З іх вынікае, што аўтары — салдаты, якія ў 1967 годзе ўдзельнічалі ва ўсталяванні помніка. Запіска "сына ўзбецкага народу" малапісьменная, але ў ёй ёсць адрас вайскоўца. Аўтара паспрабуюць адшукаць з дапамогай пасольства Узбекістана, каб запрасіць яго на святкаванне Дня горада ў сярэдзіне верасня, інфармуе grodnoplustv.by.