У Гродне зноў судзілі ўладальніка папулярнага сайта

Сяргей Чабоцька

Сяргей Чабоцька / hrodna.life

У Гродне зноў судзілі ўладальніка папулярнага сайта s13.ru Сяргея Чабоцьку. На гэты раз яго абвінавацілі ў "парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў". Якое рашэнне прыняў у сераду суд Ленінскага раёна (суддзя — Наталля Горбач), пакуль невядома, піша тг-канал @Grodno_grab.

Папярэдні раз Чабоцьку судзілі 25 кастрычніка за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". Вынікам разгляду сталі 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

У той дзень стала вядома, што суд па заяве пракурора горада Гродна прызнаў "экстрэмісцкімі матэрыяламі" сайт s13.ru, які існаваў амаль два дзесяцігоддзі. За некалькі дзён да гэтага сайт і яго сацсеткі перасталі абнаўляцца. У канцы кастрычніка Міністэрства інфармацыі афіцыйна ўнесла ў спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў" і s13.ru, і яго тэлеграм-канал.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі