Мінінфармацыі ўнесла ў "экстрэмісцкі спіс" самы папулярны гродзенскі сайт

Лагатып сайта s13.ru

Лагатып сайта s13.ru / s13.ru

Міністэрства інфармацыі афіцыйна ўнесла ў спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў" папулярны гродзенскі сайт s13.ru, а таксама яго тэлеграм-канал.

На мінулым тыдні, як расказвала Еўрарадыё, стала вядома, што такі статус за сайтам прызнаў суд у Гродне. А ўладальніка сайта Сяргея Чабоцьку асудзілі па абвінавачанні ў "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў". Сам сайт і яго сацсеткі перасталі абнаўляцца з 23 кастрычніка.

Пасля гэтага, як пісалі СМІ, у гродзенскіх школьных чатах бацькоў сталі папярэджваць, каб яны адпісаліся ад "экстрэмісцкага рэсурсу". У іншым разе ім пагражалі судамі за "распаўсюд экстрэмізму", а іх дзецям — пастаноўкай на СНС (сацыяльна небяспецнае становішча).

Таксама ў "экстрэмісцкі спіс" трапілі TikTok-акаўнты стэндап-коміка Славы Камісаранкі, журналіста Аляксандра Івуліна, Instagram-акаўнты прадзюсара Аляксандра Чахоўскага і праекта "Навіны з Чалым", сайт Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці ды іншыя рэсурсы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі