Суд прызнаў "экстрэмісцкімі матэрыяламі" папулярны гродзенскі сайт

У Беларусі працягваецца барацьба з ўяўным "экстрэмізмам"

У Беларусі працягваецца барацьба з ўяўным "экстрэмізмам" / pexels.com

Суд прызнаў "экстрэмісцкімі матэрыяламі" папулярны гродзенскі сайт s13.ru. Адбылося гэта па заяве пракурора горада Гродна. На працягу дня пра гэта паведамлялі ў гарадскіх чатах і прапаноўвалі людзям адпісацца ад канала, каб пазбегнуць прыцягнення да адказнасці. Пакуль у Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў сайта няма (у пятніцу ў "эстрэмісцкі" спіс дадалі тг-каналы і боты ініцыятываў, якія ў 2020 годзе складалі спісы затрыманых беларусаў і займаліся дапамогай ім і іх сваякам), піша hrodna.life.

Згаданы сайт і яго сацсеткі перасталі абнаўляцца яшчэ ў сераду. Вядома, што яго ўладальніка Сяргея Чабоцьку затрымлівалі за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў".

Сайт s13.ru існуе амаль два дзесяцігоддзі. У Instagram было 82 тысячы падпісчыкаў, у Telegram — 14 тысяч. За сённяшні дзень — дзясяткі тысяч адпісак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі