"Коленька Лукашенко" стаў "экстрэмістам"
Мікалай Лукшэнка хаця б трымаў у руках аўтамат
"Коленька Лукашенко" цяпер "экстрэміст". Тэлеграм-канал з такой назвай трапіў у спіс, які вядзе Міністэрства інфармацыі.
Сённяшнее "абнаўленне" пераліку "экстрэмістў" датычыцца тг-каналаў і ботаў ініцыятываў, якія ў 2020 годзе складалі спісы затрыманых беларусаў і займаліся дапамогай ім і іх сваякам.
Таксама ў спіс дадалі тг-каналы "Сначала женщины, потом женщины", "Потрясающая Русофобия", "225 ОШБ", "Новости Беларусь Минск"; Youtube-канал "ПанГУСь"; старонкі "ВКонтакте" "Быць belarusam" і "Новости Беларусь"; старонка ў Facebook "Alaxandar Zalivayka"; старонкі ў Instagram "gus_prabelarust", "rozochka_97" і "newbelarusinlt"; старонкі ў Tiktok "mihan164" і "chinovniktiktok", старонка ў "Аднакласніках" "Горки. Жыве Беларусь".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.