У Гродне зноў судзяць журналістаў-фрылансераў

Працэс над гродзенскімі журналістамі-фрылансерамі Алесем Кіркевічам і Алесем Дзянісавым павінен адбыцца сёння, 14 жніўня. Раней разгляд пераносіўся з прычыны таго, што міліцыя не дапрацавала і не дадала да справы дакумент з Міністэрства замежных спраў, ці маюць Кіркевіч з Дзянісавым акрэдытацыю.

Абодвух журналістаў вінавацяць у незаконным вырабе і распаўсюдзе інфармацыі. У міліцыі ў ліпені бягучага году быў складзены пратакол на падставе таго, што Кіркевіч і Дзянісаў маюць дачыненне да відэасюжэту, знятага ў выставачнай зале па вуліцы Ажэшкі, што ў Гродне, які пазней быў паказаны праз тэлеканал Белсат, паведамляе spring96.org

Фота: racyja.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі