У гродзенкі скралі ўраджай абрыкосаў
Невядомыя зламыснікі забраліся ў сад жыхаркі Гродзенскага раёна і скралі больш за 20 кг абрыкосаў, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Гаспадыня чакала, пакуль садавіна канчаткова даспее. Зняць ураджай яна меркавала з дня на дзень, але не паспела.
Жанчына звярнулася са скаргай у міліцыю. Участковы інспектар выказаў меркаванне, што да крадзяжу маглі мець дачыненне канкрэтныя аднавяскоўцы, і завітаў да іх. У доме аднаго з іх ён пабачыў чужыя абрыкосы. Невялікую частку сваёй здабычы зламыснікі паспелі з'есці.
На іх пачалі крымінальную справу за крадзеж, учынены групай асоб.