У Гродзенскай вобласці паводка, падтопленыя падворкі ў двух раёнах

У Гродзенскай вобласці паводка, падтопленыя падворкі ў двух раёнах

У Гродзенскую вобласць на фоне рэзкай адлігі прыйшла паводка. У двух раёнах вобласці падтопленыя падворкі ў прыватных дамах — такія здарэнні адбыліся ў Лідзе і ў вёсцы Ятвязь Ваўкавыскага раёна. Для ліквідацыі наступстваў падтаплення выкарыстоўвалася тэхніка МНС, на адкачцы вады працавалі спецыяльныя мотапомпы. Ніхто з людзей не пацярпеў.

Вільгаць таксама стала прычынай адключэння электраэнергіі ў Дзятлаўскім раёне — каля гадзіны без электразабеспячэння заставаліся 15 населеных пунктаў. Меркаваная прычына адключэння — пападанне вады на камутацыйныя апараты.

На некаторых рэках Гродзенскай вобласці адзначаецца нязначнае павышэнне ўзроўню вады. Максімальны ўздым — 30 сантыметраў, але нідзе не зафіксаваны выхад вады на поймы. Пагрозы паводкі няма, паведамляе прэс-служба МНС.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі