У Гродзенскім заапарку нарадзіўся кітайскі мунтжак. Што гэта за звер

У Гродзенскім заапарку прыбаўленне

У Гродзенскім заапарку прыбаўленне / t.me/grodnozoo

Кітайскія мунтжакі — від невялікіх аленяў, вага якіх дасягае ўсяго 10-20 кілаграмаў, а рост — 50 см. У дзікай прыродзе мунтжакі сустракаюцца ва Усходняй і Паўднёвай Азіі.

У пары Алежака і Воленькі гэта першы прыплод, піша ў сваім тэлеграм-канале Гродзенскі заапарк.

Малую, якая нарадзілася 27 верасня, назвалі Эля. На вуліцу аленяня пакуль не выходзіць.

"Халаднавата, ды і мама з татам не пускаюць», — кажуць спецыялісты.

Зусім хутка, калі аленяня канчаткова адужэе, у вулічным вальеры гродзенцы змогуць убачыць ужо не двух, а трох мунтжакоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі