У Грузіі сем грамадзян Беларусі добраахвотна развіталіся з жыццём

Батумі

Батумі / pixabay.com

У Грузіі за паўтара года (з пачатку 2023-га да чэрвеня 2024-га) сем грамадзян Беларусі добраахвотна развіталіся з жыццём. Пра гэта стала вядома з даных грузінскага МУС, заўважыў "Позірк".

Сярод загінулых — дзве жанчыны ва ўзросце 27 і 80 гадоў. Мужчынам, якія звялі рахункі з жыццём, было ад 23 да 32 гадоў. Найбольш суіцыдаў зафіксавалі ў Аджарыі.

Масавы пераезд беларусаў у Грузію пачаўся ў 2021 годзе з-за рэпрэсій на радзіме. Цяпер у гэтай краіне знаходзіцца каля 12 тысяч грамадзян Беларусі. За апошнія два гады іх стала на тры тысячы менш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі