Беларусы ў Грузіі: ці трэба баяцца дэпартацый і што чакае эмігрантаў?

Беларусы ў Грузіі: што чакаць у будучыні?

Беларусы ў Грузіі: што чакаць у будучыні? / Reuters

Грузія стала адной з тых выратавальных краін, куды беларусы пасля 2020 года беглі ад рэпрэсій. Там не патрабуецца віза, а самалёты з Мінска лётаюць рэгулярна.

Але сітуацыя ў апошні час стала мяняцца ў горшы бок. Напрыклад, камусьці могуць адмовіць ва ўездзе, некаму не выдаюць міжнародную абарону, хоць для гэтага ёсць усе падставы, многія маюць цяжкасці з атрыманнем ВНЖ.

Еўрарадыё паразмаўляла з беларусамі Грузіі, праваабаронцам і палітолагам, пра тое, што зараз адбываецца, ці варта баяцца масавых дэпартацый і якія прагнозы наконт далейшага развіцця падзей. 

"Я б не раіў разглядаць Грузію"

29-гадовы Міхаіл жыве ў Грузіі ўжо некалькі гадоў, тут ён афіцыйна працуе фронтэнд-распрацоўнікам у кампаніі з грузінскай юрыдычнай асобай.

Атрымаць від на жыхарства было цяжка: мне ўдалося зрабіць гэта з трэцяга разу. А спачатку дык і наогул была адмова, таму што мяне прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы — пасля пачатку вайны такое рашэнне выносілі шмат каму. Затое потым адобрылі, з працягваннем ВНЖ таксама праблем не было.

Па словах Міхаіла, стаўленне да беларусаў у Грузіі нармальнае. Ён лічыць, што не толькі беларусам, але і людзям іншых нацыянальнасцяў могуць не выдаць ВНЖ, не прапусціць у краіну ці не даць міжнародную абарону.

Белорусы в Грузии: стоит ли бояться депортаций и что ждет эмигрантов?
Ці прынадная для беларусаў Грузія? / yamal-media.ru

— Цяперашні ўрад ва ўладзе ўжо каля 12 гадоў і, мяркуючы па ўсім, не плануе мяняцца. Краіна паступова ідзе на збліжэнне з Расіяй (а там і з Беларуссю), што патэнцыйна ўказвае на негатыўныя наступствы для многіх беларусаў.

На фоне непрыемных навін пра беларусаў у Грузіі многім становіцца трывожна. Але Міхаіл не губляе аптымізму.

Белорусы в Грузии: стоит ли бояться депортаций и что ждет эмигрантов?
Раман Кісляк / фота з архіва героя

Гэта адбылося і з самім Раманам. Па яго словах, у такіх сытуацыях трэба звяртацца ў суд і пастарацца абскардзіць рашэнне.

Многія пасля такога эвакуююцца ў іншыя краіны, а хтосьці застаецца ў Грузіі нават на нелегальнай падставе. Але наогул я яшчэ не ведаю ніводнага выпадку, каб беларуса дэпартавалі па палітычных матывах. Пакуль што, на шчасце, такога няма. Так, былі выдварэнні, але гэта не з'яўляецца дэпартацыяй.

Белорусы в Грузии: стоит ли бояться депортаций и что ждет эмигрантов?
Беларусы Грузіі / DW, Natalia Mogilewskaya

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі