Пры затрыманні ў Беларусі ГУБАЗіК збіў расійскага коміка: пералом пазваночніка

Арцемій Астанін у маскоўскім судзе / Telegram
Пры жорсткім затрыманні ў Беларусі супрацоўнікі ГУБАЗіКа збілі расійскага коміка Арцемія Астаніна. У яго пералом пазваночніка і рэбраў. Пра гэта ў маскоўскім судзе заявіла адвакат, якая прасіла не адпраўляць падабароннага ў СІЗА.
Аднак Мяшчанскі раённы суд Масквы арыштаваў Астаніна па справе аб "распальванні нянавісці" (яму пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі).
Арцемія Астаніна затрымалі ў Беларусі 17 сакавіка. Пра гэта на наступны дзень паведаміў ГУБАЗіК. У РФ на коміка пачалі крымінальную справу за жарты (пра мужчыну без ног, які "падарваўся на міне"). Пасля затрымання расіяніна перадалі ў Расію. Перад выдачай у РФ сілавікі павесілі на стэндапера мясарубку, бо Астанін жартаваў пра адзін з расійскіх рэгіёнаў, дзе маці загінулых акупантаў Украіны атрымалі ў падарунак такія машынкі.
Следчы камітэт па Маскве распаўсюдзіў відэа з выбачэннямі коміка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.