Дзень Волі: дата, якая аб’ядноўвае беларусаў і дае ім сілы — далучаемся!

Дзень Волі ў Варшаве / Еўрарадыё
Ёсць даты, якія беларусы адзначаюць, дзе б яны ні знаходзіліся і ў якой бы складанай сітуацыі ні былі. І ці не галоўная сярод такіх датаў — безумоўна, Дзень Волі. Рэжым Лукашэнкі ніколі не ставіўся прыязна да гэтай даты, не лічыў 25 сакавіка сваім днём, але беларусы ў тым ці іншым фармаце заўжды яго адзначалі. І працягваюць адзначаць, знаходзячыся ці ў вымушанай эміграцыі, ці пад ціскам рэпрэсій унутры краіны. Праўда, у розных фарматах.
Чаму беларусы, знаходзячыся ў эміграцыі, не павінныя адмаўляцца ад святкавання Дня Волі і якое значэнне мае сёння для нас гэты дзень? Ці бяспечна далучацца да святкавання нават знаходзячыся за мяжой і якіх мер бяспекі варта прытрымлівацца? Якія складанасці паўсталі перад арганізатарамі святкавання і што прадугледжваецца апроч шэсця і мітынгу? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўнікі аргкамітэта святкавання Дня Волі ў Варшаве, сябра Беларускай асацыяцыі палітвязняў Алег Кулеша і в. а. прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Павел Баркоўскі ў 16:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.