Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма скончыў жыццё самагубствам

Юлія Брыкіна

Юлія Брыкіна / Кадр з відэа

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма "Чужое неба" Юліі Брыкінай скончыў жыццё самагубствам. За два тыдні да выхаду "кіно" Станіслаў Брыкін быў знойдзены мёртвым у лагеры для ўцекачоў у Пабрадзе.

Брыкіна вярнулася з Еўрасаюза ў Беларусь і дала БТ вялікае інтэрв'ю пра праблемы жыцця ў эміграцыі. Яно стала асновай для "Чужога неба". Іншых "удзельнікаў" фільма запісалі для яго падманам (нехта прыкінуўся супрацоўнікам Офіса Святланы Ціханоўскай і падмануў аператарку, і яна запісала расказы беларусаў пра праблемы ў эміграцыі і адправіла, атрымліваецца, прапагандыстам).

Кіраўнік BYSOL Андрэй Стрыжак піша, што пасля ад'езду з Беларусі сям'я Брыкіных спрабавала ўладкавацца ў Германіі. Але ў прытулку ім адмовілі, бо ў ЕС яны ўязджалі праз Літву. Гэта была першая бяспечная краіна, дзе яны апынуліся, і па Дублінскім пагадненні немцы адправілі іх туды.

Далей Юлія Брыкіна нейкім чынам апынулася ў Беларусі, а Станіслаў — у лагеры для ўцекачоў.

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма скончыў жыццё самагубствам
t.me/tsikhanouskaya/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.