Ці бяспечна беларусам ехаць па штамп у пашпарце ў Грузію — эфір
Марыя Колесава-Гудзіліна і Ганна Маціеўская
У вымушанай эміграцыі беларусы сутыкнуліся з (яшчэ адной) нечаканай праблемай: немагчымасцю ажаніцца. Ну, ці з зацягваннем гэтага працэсу на няпэўны тэрмін праз розныя бюракратычныя перашкоды альбо немагчымасць атрымаць неаходныя дакументы з Беларусі. Выратаваннем у такіх сітуацыях стала Грузія, куды пачалі ладзіцца сапраўдныя “вясельныя ваяжы”. Вось толькі абраны новым грузінскім кіраўніцтвам прарасійскі шлях і пратэсты паставілі гэты маршрут пад небяспеку.
Ці застаецца бяспечнай для беларусаў паездка ў Грузію, каб аформіць шлюб, і як гэта лепш рабіць у краінах Еўропы? Ці ўсе краіны з тых, куды нам раяць ехаць без асцярогі, сапраўды бяспечныя і як у спіс бяспечных мог трапіць В’етнам? Ці рэальна неяк дапамагчы беларусам з атрыманнем міжнароднай абароны ў “спрэчных” краінах? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай і адвакаткай Марыяй Колесавай-Гудзілінай. Праграма выходзіць у серады, раз на тры тыдні, у 15:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.