У Грузіі затрыманы Міхаіл Саакашвілі, які прыехаў на мясцовыя выбары

Міхаіл Саакашвілі​ / РИА Новости
Міхаіл Саакашвілі​ / РИА Новости

Экс-прэзідэнт Міхаіл Саакашвілі затрыманы ў Грузіі, паведамляе Грузінскі "Першы канал" са спасылкай на прэм'ер-міністра краіны Іраклія Гарыбашвілі.

Кіраўнік урада заявіў, што праваахоўнікі Грузіі ведалі пра прыезд Саакашвілі і правялі аперацыю па затрыманні палітыка "на самым высокім узроўні".

Саакашвілі прыбыў у Грузію з Украіны напярэдадні мясцовых выбараў 2 кастрычніка. Ён запісаў відэазварот, у якім заклікаў жыхароў пайсці галасаваць. Сваё вяртанне ён патлумачыў жаданнем абараняць волю людзей, паколькі "вырашаецца пытанне выратавання Грузіі, вырашаецца пытанне выжывання".

Саакашвілі кіраваў Грузіяй два тэрміны запар у 2004-2013 гадах, пасля чаго пакінуў краіну. На радзіме яго абвінавачваюць у злоўжыванні ўладай і пераследзе апанентаў. Улады Грузіі завялі супраць Саакашвілі некалькі крымінальных спраў і абвясцілі яго ў вышук.

Грузінскія СМІ публікуюць кадры з затрыманым Саакашвілі ў кайданках.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі