У грыбах і ягадах з Брэстчыны выявілі павышанае ўтрыманне цэзію-137

У грыбах і ягадах з Брэстчыны выявілі павышанае ўтрыманне цэзію-137

Павышанае ўтрыманне цэзію-137 выявілі спецыялісты ў 20 пробах грыбоў і ягад з забруджаных радыенуклідамі лясоў Лунінецкага, Пінскага і Столінскага раёнаў, піша agronews.com.

Часцей за ўсё радыенукліды выяўлялі ў сыраежках, лісічках, польскіх грыбах, груздах, а таксама ў чарніцах.

Дарэчы, напрыканцы 2017 года ў Францыі затрымалі 3,5 тоны беларускіх грыбоў: у іх выявілі сляды радыеактыўнага цэзію-137.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі