У хакейным мінскім "Дынама" з'явіўся новы брамнік

У хакейным мінскім "Дынама" з'явіўся новы брамнік

У хакейнага мінскага "Дынама" новы брамнік — Аляксей Коласаў. Кантракт з 18-гадовым спартсменам разлічаны на два гады.

Коласаў — выхаванец спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву таварыства "Дынама". Мінулы сезон ён правёў у Экстралізе Б у складзе зборнай U20. Летась брамнік выступаў за зборную Беларусі на юніёрскім чэмпіянаце свету.

Коласаў будзе чацвёртым брамнікам у камандзе і самым маладым сярод іх.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі