У Інданэзіі Boeing 737 упаў у мора праз 10 хвілін пасля ўзлёту
Рэчы аднаго з пасажыраў.
Уночы на 29 кастрычніка ў Інданэзіі пацярпеў катастрофу пасажырскі самалёт Boeing 737 авіякампаніі Lion air. Па папярэдніх звестках, на борце было 188 чалавек: 178 дарослых пасажыраў, 3 дзіцяці і 7 членаў экіпажа.
Boeing выконваў рэйс JT-610 з Джакарты ў інданезійская горад Панкал Пінанг на востраве Банка. Самалёт узляцеў у 06:21 па мясцовым часе (02:21 па Мінску) і знік з радараў у 06:31.
Сайт Flightradar24, які адсочвае авіяпералёты, зафіксаваў падзенне "Боінга" над Яванскім морам.
We're following reports that contact has been lost with Lion Air flight #JT610 shortly after takeoff from Jakarta.
— Flightradar24 (@flightradar24) October 29, 2018
ADS-B data from the flight is available at https://t.co/zNM33cM0na pic.twitter.com/NIU7iuCcFu
Месца крушэння знойдзенае: самалёт упаў у мора каля вострава Ява. Цяпер там праходзіць выратавальная аперацыя. Ратавальнікі знаходзяць абломкі самалёта і асабістыя рэчы пасажыраў. Ці выжыў хто-небудзь у гэтай авіякатастрофе, пакуль не паведамляецца.
Авіякампанія Boeing выказала спачуванні ў сувязі з трагедыяй і паабяцала садзейнічаць расследаванню.