У інтэрнэце з'явіўся аўдыязапіс 40-хвіліннай прамовы Віктара Бабарыкі ў судзе

У інтэрнэце з'явіўся аўдыязапіс 40-хвіліннай прамовы Віктара Бабарыкі ў судзе

Аўдыязапіс прамовы Віктара Бабарыкі ў судзе цяпер з'явіўся ў інтэрнэце. 6 красавіка былы кіраўнік "Белгазпрамбанка" згадаў, як вырашыў ісці балатавацца прэзідэнтам і назваў свой судовы працэс палітычным. "Матыў 12 траўня ў мяне быў толькі адзін: я хачу жыць у краіне, дзе перамагае закон", — заявіў ён.

Зала сустрэла яго выступ авацыяй.

Пасля 40-хвіліннай прамовы Бабарыка адмовіўся даваць паказанні па сваёй справе.

Бабарыку вінавацяць у атрыманні хабару арганізаванай групай у асабліва буйным памеры і ў "адмыванні" грошай, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры. Ён не прызнае сваю віну — у адрозненне ад іншых фігурантаў справы. Праваабаронцы прызналі Віктара Бабарыку палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі