У Ірландыі знайшлі ядомае масла узростам больш за 2000 гадоў (фота)
У Ірландыі знайшлі ядомае масла узростам больш за 2000 гадоў. Археолагі адкапалі яго ў тарфяным балоце ў графстве Міт, дзе ў старажытнасці праходзілі межы кельцкіх каралеўстваў. Мяркуецца, што продкі ірландцаў ахвяравалі каля 10 кг масла багам.
Рэдкую знаходку перадалі ў Нацыянальны музей Ірландыі. Яна дагэтуль пахне малочнымі прадуктамі.
Фота: cavanmuseum.ie