У Італіі былы муж забіў беларуску і прывёз яе цела ў паліцыю ў багажніку

Ганна Свірыдзенка

Ганна Свірыдзенка / t.me/belarusinitalia/

У Італіі ў горадзе Модэна былы муж забіў беларуску. Як паведамляе Народная амбасада Беларусі ў Італіі, ахвярай стала 40-гадовая Ганна Свірыдзенка, маці дваіх дзяцей, беларуска па паходжанні і грамадзянка Італіі. Былы муж сам здаўся паліцыі і прывёз цела забітай ва ўчастак у багажніку аўтамабіля. Паводле даных следства, прычынай злачынства стала спрэчка за дзяцей.

Жанчына працавала доктаркай у клініцы ў аўстрыйскім Інсбруку, вучылася на спецыяліста па радыялогіі ў Модэне. Яна "рабіла ўсё магчымае, каб сумяшчаць працу і выхаванне дзяцей, якія былі з ёй тры тыдні ў месяц".

Былы муж — 48-гадовы Андрэа Палтрыньеры з Модэны. Ганна Свірыдзенка якраз вярнулася з Аўстрыі за дзецьмі, каб разам з імі паехаць у адпачынак. Матывам забойства стала жаданне маці аформіць поўную апеку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі