У Італіі выкрылі падпольную тытунёвую фабрыку, на якой працавалі беларусы

Ніякіх грошай за сваю працу беларусы ў Італіі не атрымалі

Ніякіх грошай за сваю працу беларусы ў Італіі не атрымалі / pixabay.com

У Італіі ў прыгарадзе Мілана паліцыя выкрыла падпольную тытунёвую фабрыку. Былі затрыманыя 11 чалавек, у тым ліку дзясятак беларусаў, якія працавалі там у рабскіх умовах. Іх спачатку затрымалі, але пасля прызналі ахвярамі "злачыннай арганізацыі транснацыянальнага характару" і адпусцілі, піша ilgiorno.it.

Беларусы расказалі, што адгукнуліся на аб'явы ў інтэрнэце, дзе прапаноўваўся заробак да 3 тысяч еўра ў месяц (выданне адзначае, што столькі нашы землякі на радзіме маглі зарабіць за год). Аднак там яны трапілі пад жорсткі кантроль на нелегальнай вытворчасці. Пашпарты і тэлефоны ў працаўнікоў забралі, іх нікуды не выпускалі з былых складоў феерверкаў, дзе былі арганізаваныя вытворчасць і інтэрнат, за імі сачылі камеры відэаназірання. Такое жыццё працягвалася каля месяца — да з'яўлення паліцыі. Ніякіх грошай працаўнікі не атрымалі.

У Італіі выкрылі падпольную тытунёвую фабрыку, на якой працавалі беларусы
Вытворчасць арганізавалі за горадам / ilgiorno.it

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі