У Іўеўскім раёне з могілак скралі больш за 70 крыжоў
У вёсцы Залейкі Іўеўскага раёна Гродзеншчыны невядомыя скралі з могілак больш за 70 крыжоў, піша sb.by.
Старшыня Морынскага сельвыканкама Таісія Лось распавяла праваахоўнікам, што пацярпелі магілы, зробленыя ў 1980-1990-х гадах. "Тады было прынята ўсталёўваць металічныя крыжы. Менавіта яны і сталі здабычай злачынцаў", — распавяла жанчына журналістам.
Самі могілкі размяшчаюцца ў бязлюдным месцы, у лесе, у пары сотняў метраў ад трасы Мінск-Гродна. Туды лёгка непрыкметна пад'ехаць, выламаць і пагрузіць крыжы ў машыну.
Па факце выкрадання алюмініевых крыжоў праваахоўнікі пачалі крымінальную справу.