У Івацэвіцкім раёне адмянілі мерапрыемствы на дзень нараджэння Касцюшкі
У Івацэвіцкім раёне адмянілі мерапрыемствы на дзень нараджэння Тадэвуша Касцюшкі. Афіцыйная прычына — эпідэміялагічная сітуацыя, паведамляе 1reg.by.
На 4 лютага 2021-га прыпадае 275-годдзе з дня нараджэння нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і ЗША. Каля музея-сядзібы і помніка каля Косава традыцыйна збіраюцца і прадстаўнікі мясцовых уладаў, і апазіцыянеры, і дыпламаты замежных краін.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020-га пад падазрэнне сілавікоў трапілі і экскурсіі. Напрыклад, у лістападзе міліцыя затрымала паўсотні сябраў стачкама "Беларуськалія", якія наведвалі малую радзіму Касцюшкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.