У Іванаўскім раёне пасажыр выпаў на дарогу з машыны падчас руху
Трагічнае здарэнне адбылося ў Іванаўскім раёне Брэстчыны: мужчына выпаў з фуры пад колы аўтамабіля, перадае БЕЛТА.
Няшчасны выпадак адбыўся каля поўначы 19 кастрычніка. Па аўтадарозе М10 Кобрын-Гомель-мяжа Расіі ехаў аўтамабіль "Фіят Дуката", якім кіраваў 39-гадовы брэстаўчанін. У кузаве машыны быў пасажыр — 42-гадовы брастаўчанін. Падчас руху пасажыр адчыніў бакавыя дзверы аўтафургона і вываліўся на дарогу.
Мужчына трапіў пад колы аўто і ад траўмаў памёр на месцы здарэння. Па факце ДТЗ праваахоўнікі пачалі крымінальную справу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.