У Кабардзіна-Балкарыі загінуў турыст з Беларусі
Цясніна Ірык-Чат
У цясніне Ірык-Чат у Кабардзіна-Балкарыі Расіі загінуў турыст з Беларусі. У гарах знаходзілася група з 14 чалавек. Свой маршрут яны не зарэгістравалі належным чынам.
Адзін з удзельнікаў, беларус, сарваўся са скалы і атрымаў траўмы. "Да моманту прыбыцця спецыялістаў мужчына з Рэспублікі Беларусь памёр", — паведамілі сёння раніцай у МНС Расіі.
Ратавальнікі эвакуявалі цела. Вядома, што загінуламу было 34 гады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.