У кабінеце аднаго з кіраўнікоў МУС Украіны знайшлі шпіёнскі жучок (відэа)

У рабочым кабінеце намесніка міністра ўнутраных спраў Украіны Сяргея Чабатара знайшлі праслухоўваючае прыстасаванне. Камера, якая працавала ў кругласуткавым рэжыме, магла перадаваць як відэа, так і аўдыё. Шпіёнскае прыстасаванне было ўмантаванае у дзвярны налічнік. Па словах спецыялістаў, для ўстаноўкі такога жучка спатрэбілася б не адна гадзіна, інфармуе УНІАН.

Мяркуецца, што праслухоўваючае прыстасаванне з'явілася ў кабінеце яшчэ пры мінулым кіраўніцтве міністэрства. Расследаванне будзе даручана Генеральнай пракуратуры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі