У кафедральным касцёле Вільнюса адбудзецца імша на беларускай мове
Кафэдральны касцёл Вільнюса
У галоўнай каталіцкай святыні Вільнюса — кафедральным саборы сёння пройдзе служба на беларускай мове. Яе правядуць з нагоды памяці святога Казіміра, расказвае рэсурс katolik.life. Літоўскае духавенства дало такую магчымасць святарам з беларускай парафіі Св. Варфаламея ў Вільнюсе.
Рэсурс нагадвае, што гэта не першая імша на беларускай мове ў галоўным касцёле літоўскай сталіцы. Папярэдняя таксама была прысвечана святому Казіміру.
На гэтым тыдні імша на беларускай мове пройдзе і ў Маскве. Служба адбудзецца ў суботу, 9 сакавіка, а 18.00 у кляштары братоў-францысканцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.