У Каіры лік прыхільнікаў Мурсі, што загінулі ў сутычках, — ужо 80 чалавек

Раней паведамлялася пра 72 чалавекі, загінулыя падчас сутычак прыхільнікаў былога прэзідэнта Махамеда Мурсі з супрацоўнікамі сіл бяспекі ў Каіры, перадае Associated Press.



Паведамляецца таксама, што падчас беспарадкаў амаль 800 чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.



Сутычкі адбыліся пасля таго, як удзельнікі сядзячага страйку ў Каірскім універсітэце, прыхільнікі Мурсі, вырашылі пашырыць тэрыторыю акцыі і часткова перамясціцца на суседні бульвар. Аднак ім перашкодзілі паліцыянты і ўзброенае грамадзянскае апалчэнне.



Фота — Reuters
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі