У Калінкавіцкім раёне дзясяткамі тон "выраблялася" віртуальнае малако

Прыпіскі надояў малака выкрыла праверка

Прыпіскі надояў малака выкрыла праверка / sb.by

У Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці дзясяткамі тон "выраблялася" віртуальнае малако, паведамляе Камітэт дзяржаўнага кантролю. Такім чынам у адной з гаспадарак на працягу трох гадоў хавалі зніжэнне аб'ёмаў вытворчасці. Яе дырэктарку звольнілі, распачатая крымінальная справа.

Па звестках катралёраў, прыпіскі надояў малака выкрыла праверка. Высветлілася, што дырэктарка гаспадаркі загадала на двух малочна-таварных фермах у першасныя ўліковыя дакументы ўключыць больш за 62 тоны фактычна не вырабленага малака. За гэтыя віртуальныя аб'ёмы работнікам ферм выплацілі амаль 5 тысяч рублёў заробку. Праўда, "па просьбе" дырэктаркі шэраг работнікаў ферм "набылі" ў кошт заработнай платы амаль 5 тон ненадоенага малака на суму больш за 4 тысячы рублёў.

Прыпіскі ў сельскай гаспадарцы шырока распаўсюдзіліся ў Беларусі. І колькі б Аляксандр Лукашэнка не абураўся, яны працягваюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі