У Камянецкім раёне дрэва ўпала на 200-гадовы храм

Дрэва зламаў моцны вецер

Дрэва зламаў моцны вецер / brest.mchs.gov.by

У Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці дрэва ўпала на 200-гадовы храм. Здарэнне адбылося ў вёсцы Такары. Велізарнае дрэва, якое вецер вывярнуў з коранем, звалілася на Свята-Міхайлаўскую царкву, пабудаваную ў 1816 годзе.

Дах праваслаўнай царквы быў пашкоджаны, яго аднаўляюць.

Па Беларусі за апошнія суткі з-за моцнага ветру зафіксавалі паўсотні выпадкаў падзення дрэў. Амаль палова іх прыпадае на Брэсцкую вобласць. На шчасце, пацярпелых сярод людзей няма.

У Камянецкім раёне дрэва ўпала на 200-гадовы храм
У Камянецкім раёне дрэва ўпала на 200-гадовы храм

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі