У Слонімскім раёне ў разбуранай ветрам ферме загінулі каровы

Разбураная ферма

Разбураная ферма / t.me/pul_slonimsky/

Ратавальнікі паведамілі пра шкоду, якую нанесла стыхія за апошнія суткі ў Беларусі. Ад моцнага ветру з парывамі да 26 м/с пацярпелі 54 населеныя пункты (найбольш у Брэсцкай вобласці — 34, у Гродзенскай — 16, у Гомельскай і Мінскай — па 2). Былі пашкоджаны дахі 21 жылога дома, 1 гаспадарчай пабудовы, 1 аб'екта сацкультбыту і 79 сельскагаспадарчых будынкаў.

У вёсцы Ваўчкі Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці вецер разбурыў будынак фермы сельгаспрадпрыемства "Драпава", загінулі 5 кароў. 44 каровы ўдалося выратаваць. Адзначаецца, што людзі цудам не пацярпелі. На месца здарэння ў панядзелак прыязджала раённае кіраўніцтва.

Па краіне зафіксавалі паўсотні выпадкаў падзення дрэў: у Брэсцкай вобласці — 24, Гродзенскай — 19, у Гомельскай, Мінскай абласцях і ў Мінску — па 2, у Віцебскай — 1. Адбылося падзенне 5 навагодніх ёлак: трох у Гродне, па адной — у Калінкавічах на Гомельшчыне і ў Заслаўі на Міншчыне. Пацярпелых няма.

Энергетыкі яшчэ позна ўвечары 16 снежня паведамілі, што цалкам аднавілі электразабеспячэнне пацярпелых ад непагадзі населеных пунктаў.

У Слонімскім раёне ў разбуранай ветрам ферме загінулі каровы
У Слонімскім раёне ў разбуранай ветрам ферме загінулі каровы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі