У Канадзе плошча пажараў можа павялічыцца ўдвая (фотарэпартаж)
У Канадзе плошча лясных пажараў каля горада Форт-МакМюрэй можа павялічыцца ўдвая. Саўладаць з імі пакуль не ўдаецца, нягледзячы на выкарыстанне самалётаў і верталётаў. Улады наракаюць на спякотнае надвор'е і дапускаюць, што агонь з правінцыі Альберта можа дайсці да правінцыі Саскачэван, інфармуе Reuters.
За тыдзень ужо выгарэла каля 156 гектараў лесу. Эвакуявана да 100 тысяч жыхароў.
Пажары могуць стаць найбуйнейшымі ў гісторыі гэтай краіны.
Фота: Reuters