У Канах адкрываецца 69-ты міжнародны кінафестываль
У сераду адкрываецца міжнародны кінафестываль у Канах. Распачне фестываль прэм’ера стужкі Вудзі Алена “Прыгожыя Людзі” з удзелам Джэсі Эйзэнберга і Крыстэн Сцюарт.
У асноўнай конкурснай праграме свае новыя фільмы пакажуць Пэдра Альмадовар, Джым Джармуш, Кен Лоўч, Поль Верхувен, Жан-П’ер і Люк Дардэны, а таксама Шон Пэн.
Міжнароднае журы ў гэтым годзе ўзначальвае аўстралійскі рэжысёр Джордж Мілер, аўтар блокбастэра “Вар’яцкі Макс. Дарога лютасці”.
У пазаконкурснай праграме фестывалю прымуць удзел тры расійскія працы: у праграме “Асаблівы погляд” будзе паказаны фільм Кірыла Сярэбранікава “(М) вучань”, у праграме “Двухтыднёвік рэжысёраў” — анімацыйная карціна Гары Бардзіна “Слухаючы Бетховена”, а ў межах “Канскіх класікаў” прадставяць адрэстаўраваную версію фільма Андрэя Таркоўскага “Салярыс”, паведамляе ВВС.
Кінафестываль адкрываецца ва ўмовах асаблівых мер бяспекі. На вуліцах горада кругласутачна дзяжураць сотні паліцэйскіх. З мора подступы да фестывальнай рэзідэнцыі ахоўваюць вадалазы. Будынак кінафоруму штодня будуць правяраць на наяўнасць выбуховых прылад.
Кінафестываль будзе ладзіцца з 11 да 22 траўня.