У Касцюковічах людзі напалоханыя зграяй бадзяжных агрэсіўных сабак
Бацькі баяцца адпускаць дзяцей у школу без суправаджэння (ілюстрацыйнае фота)
У Касцюковічах на Магілёўшчыне людзі скардзяцца на зграю бадзяжных агрэсіўных сабак. Іх 7-10. Жывёлы гуляюць па вуліцах і заходзяць у двары шматпавярховікаў. Як піша раённая газета, сабакі трымаюць у страху людзей: напалоханыя і дзеці, і дарослыя. Бацькі баяцца адпускаць дзяцей у школу без суправаджэння.
У Касцюковіцкім жылкамунгасе кажуць, што ўжо ведаюць пра "праблему" і "ўзялі яе на кантроль". У бліжэйшы час камунальнікі збіраюцца пачаць "адсочваць зграю бадзяжных сабак", а ўжо пасля выклікаць спецыялістаў па адлове і "вырашаць пытанне". Не спяшаюцца, відаць, праз тое, што няма пацярпелых.
Праблемы са зграямі бадзяжных сабак рэгулярна ўзнікаюць у розных гарадах краіны і ў невялікіх населеных пунктах. Сёлета жыхары Наваполацка нават складалі петыцыю з просьбай да мясцовых уладаў адлавіць зграю агрэсіўных сабак, якая наводзіла страх на людзей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.