У Касцюковічах рыхтаваліся да аварыі на Смаленскай АЭС

Вучэнні ў Касцюковічах

Вучэнні ў Касцюковічах / golk.by

У Касцюковічах (Магілёўская вобласць) 25 красавіка адбыліся вучэнні службы надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны на выпадак аварыі на Смаленскай АЭС. Гэта ўжо другі этап комплексных вучэнняў, піша "Голас Касцюкоўшчыны".

Паведамляецца, што на вучэннях быў "адпрацаваны комплекс мерапрыемстваў па абароне насельніцтва ад наступстваў радыяцыйнай аварыі на Смаленскай АЭС. Задзейнічана раённая эвакуацыйная камісія, разгорнутыя група прыёму і размяшчэння насельніцтва, якое часова адсяляецца, і пагрузачнае звяно".

Вучэнні адбываліся на базе раённага цэнтра культуры.

У Касцюковічах рыхтаваліся да аварыі на Смаленскай АЭС
Вучэнні ў Касцюковічах / golk.by
У Касцюковічах рыхтаваліся да аварыі на Смаленскай АЭС
Вучэнні ў Касцюковічах / golk.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі