У кастрычніку беларускія НПЗ будуць працаваць на расійскай нафце
За кастрычнік беларускія НПЗ плануюць перапрацаваць 1,7 мільёна тон нафты. Такую лічбу назваў прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка.
Па яго словах, амаль уся гэтая сыравіна будзе пастаўленая ў Беларусь з Расіі. "Пастаўка нафты для яе перапрацоўкі на НПЗ у кастрычніку плануецца ў аб'ёме 1,7 ммільёна тон, у тым ліку 1,65 мільёна тон расійскай нафты, уключаючы 80 тысяч тон па чыгунцы", — цытуе БЕЛТА словы Цішчанкі.
Для дазагрузкі магутнасцяў НПЗ на кастрычнік "Белнафтахім" ужо купіў адну танкерную партыю нафты ў Азербайджане.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.