У кастрычніку сярэдняя пенсія па ўзросце ў Беларусі склала 291 рубель

У кастрычніку сярэдняя пенсія па ўзросце ў Беларусі склала 291 рубель

Сярэдні памер пенсій па ўзросце ў кастрычніку, як і ў верасні склаў 291,4 рубля, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт. Пенсія па інваліднасці ў сярэднім склала 260,3 рубля, з нагоды страты кармільца — 195,4 рубля, сацыяльных пенсій — 163,7 рубля.

Па стане на кастрычнік у органах працы, занятасці і сацыяльнай абароны на шліку стаяла 2 мільёны 605,6 тысячы пенсіянераў, сярэдні памер прызначаных ім пенсій склаў 283,5 рубля, што ўдвая перавышае бюджэт пражытковага мінімуму для пенсіянераў.

З 1 снежня працоўныя пенсіі вырастуць у сярэднім на 5% — адпаведны ўказ 13 кастрычніка падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Фінансаванне выдаткаў на рэалізацыю дакумента ажыццяўляецца за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Апошнім разам пенсіі павышаліся напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў — 1 верасня 2015 года (на 5%).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі