У катастрофе Boeing 777 знайшлі ланцуг містычных супадзенняў
Спачатку паведамленні пра гэта з'явіліся ў твітары, пасля іх падхапілі інфармацыйныя агенцтвы.
Паўднёвакарэйскі авіялайнер разбіўся 6 ліпеня пры пасадцы ў аэрапорце Сан-Францыска. На борце знаходзілася 16 членаў экіпажу і 291 пасажыр. Загінулі дзве 16-гадовыя дзяўчыны з Кітая, 182 чалавекі шпіталізавалі. Следства не разглядае сярод прычын катастрофы тэракт.
Гаворка ідзе пра супадзенні вакол лічбы "7". У першым паведамленні гаварылася: "Сёмага ліпеня (7 месяц) на самалёце Boeing 777 былі 77 грамадзян Паўднёвай Карэі, 142 пасажыры з Кітая і Японіі (сума лікаў "адзін", "чатыры" і "два" даюць лік "сем"), 61 грамадзянін ЗША (сума лікаў "шэсць" і "адзін" даюць лік "сем") і 16 членаў экіпажа (сума лікаў "адзін" і "шэсць" даюць лік "сем". Усюды выходзіць лік "сем". Супадзенні?".
У паўднёвакарэйскіх СМІ звяртаюць увагу на лічбу "7" і ў нумары (214) рэйса. Сапраўды, калі скласці лічбы "два","адзін" і "чатыры", атрымаецца лічба "7".
РІА "Новости" адзначае, што самалётам падчас пасадкі кіраваў 43-гадовы Лі Кан Гук, які налятаў на гэтым Boeing 777 агулам 43 гадзіны. Зноў сума лічбаў дасць дзве "сямёркі".
Фота — Reuters