У Казахстане разбіўся пасажырскі самалёт з Азербайджана
Падзенне самалёта
У Казахстане разбіўся пасажырскі самалёт авіякампаніі Azerbaijan Airlines. На борце было 67 чалавек (у тым ліку 5 членаў экіпажу). Выжылі 32 чалавекі, некаторыя з іх у цяжкім стане. Пілоты загінулі.
Embraer 190 ляцеў з Баку ў Грозны. Над Каспійскім морам ён падаў сігнал пра бедства (нібыта адбылося сутыкненне са зграяй птушак) і накіраваўся ў Казахстан для вымушанай пасадкі. Самалёт упаў каля горада Актаў на захадзе Казахстана.
Большасць пасажыраў — грамадзяне Азербайджана. Грамадзян Беларусі на борце не было, паведамілі ў МЗС РБ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.