У КДБ пачынаюць выклікаць сябраў ініцыятыўнай групы актывіста апазіцыі

У КДБ пачынаюць выклікаць сябраў ініцыятыўнай групы Змітра Кухлея, прэтэндэнта ў кандыдаты па Мастоўскай выбарчай акрузе. Сёння Змітру Краснапеўцаву патэлефанаваў чалавек, які прадставіўся намеснікам начальніка Мастоўскага РАУС і паведаміў, што Зміцер павінен з’явіцца ў Шчучынскае ўпраўленне КДБ у 16.00. Па якой справе яго выклікаюць, паведамлена не было. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Зміцер Кухлей.

“Зміцер адказаў, што не можа з’явіцца, таму што, па-першае, знаходзіцца ў Гродне, а па-другое, няма часу ў яго не гэта. І ўвогуле ён не ведае нават, хто яму тэлефанаваў. Тут можа кожны патэлефанаваць і пажартаваць такім чынам”.

Дарэчы, нядаўна самога Змітра Кухлея міліцыянты вазілі на размову ў Шчучын, дзе бралі адбіткі пальцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі